Кампанія "Белавія" купіла два новыя самалёты Embraer — Е175 і Е195

20/06/2017 - 15:04

Авіякампанія "Белавія" 20 чэрвеня купляе ў бразільскай авіябудаўнічай кампаніі Embraer два новыя авіялайнеры — Е175 і Е195. Пра гэта беларуская кампанія паведаміла 20 чэрвеня на 52-м Міжнародным авіясалоне ў Парыжы.

У афіцыйнай цырымоніі падпісання кантракта на пастаўку новых авіялайнераў прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Францыі Павел Латушка, паведамляе прэс-служба "Белавіі".

Купля двух новых самалётаў будзе каштаваць беларускай кампаніі 99,1 млн долараў ЗША.

У "Белавіі" ўжо ёсць чатыры самалёты Embraer. Два новыя далучацца да іх у траўні 2018 года.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі