Камандзір "Азова" Пракапенка: здаровыя абаронцы "Азоўсталі" застаюцца

20/05/2022 - 11:37

Цывільных і цяжка параненых вайскоўцаў удалося эвакуяваць з "Азтоўсталі", распавёў у новым відэазвароце камандзір "Азова" Дзяніс Пракапенка. Вайскоўцаў у перспектыве абмяняюць на палонных расіян.

Пытанне пра вываз цел загінулых вырашаецца. Здаровыя абаронцы "Азоўсталі", відаць, застаюцца, у тым ліку сам Пракапенка. На відэа бачна, што ў яго ёсць нейкая траўма рукі.

Пры гэтым Пракапенка кажа, што вайсковае камандаванне дало загад прыпыніць абарону Марыупаля.

Напярэдадні брытанская разведка паведаміла, што з тэрыторыі завода вывезена каля 1700 украінскіх абаронцаў. Расійскі бок называе лічбу ў 1900 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі