Каля Зямлі праляцеў 200-метровы астэроід

14/09/2017 - 12:17

Уначы каля Зямлі праляцеў астэроід, дыяметр якога складае ад 62 да 200 метраў. Раней ён быў невядомы навукоўцам, а цяпер атрымаў імя 2017 RU1. Днямі касмічнага падарожніка першымі заўважылі супрацоўнікі абсерваторыі ATLAS на гары Маўна-Лоа. 2017 RU1 залічылі ў спіс дастаткова буйных аб’ектаў, якія рэгулярна наведваюць наваколле Зямлі.

Як інфармуе РІА “Новости”, астэроід наблізіўся да нашай планеты на адлегласць 15,8 млн кіламетраў. Гэта адпавядае 41 дыстанцыі паміж Месяцам і нашай планетай. Навукоўцы падкрэсліваюць, што небяспекі сутыкнення Зямлі са згаданым астэроідам няма.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі