Каля дзясятка сілавікоў са зброяй затрымлівалі жыхара Жабінкі за каментары

24/04/2024 - 16:19

Затрыманне ў Жабінцы / тг-канал сілавікоў

Каля дзясятка ўзброеных міліцыянтаў спатрэбілася, каб затрымаць прадпрымальніка з Жабінкі за каментары ў інтэрнэце. Відэа затрымання з'явілася ў адным з праўладных тг-каналаў.

На відэа паказана, як узброеныя міліцыянты ўрываюцца з крыкамі ў дом да прадпрымальніка, пагражаючы выламаць дзверы. Мужчыну яны прымушаюць легчы на падлогу.

Затрыманага мужчыну, мяркуючы па ўсім, вінавацяць у "распальванні варожасці ў дачыненні да сілавікоў, падтрымцы пратэсту і закліках да гвалтоўных акцый". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі