Калі з Лукашэнкам нешта здарыцца, паўнамоцтвы пяройдуць Савету бяспекі

24/04/2021 - 13:24

Аляксандр Лукашэнка расказаў пра што будзе "той самы дэкрэт", прыняцце якога ён анансаваў тыдзень таму на суботніку. Паводле яго слоў, калі з ім нешта здарыцца, усе паўнамоцтвы пяройдуць да Савета бяспекі.

"Прэзідэнта застрэлілі, на заўтра Савет бяспекі будзе надзелены паўнамоцтвамі. Ён будзе вырашаць —- трэба ўводзіць надзвычайнае становішча імгненна, аж, калі хтосьці зварухнецца на мяжы, да ваеннага. І Савет бяспекі павінен прымаць рашэнне. Я казаў, што падпішу гэты дэкрэт і вызначу, хто будзе кіраваць краінай "калі раптам". Я павінен прадугледзець усе. Таму, будзе падпісаны гэты дэкрэт", —заявіў Лукашэнка.

Склад Савета бяспекі:

Старшыня — прэзідэнт Беларусі

Пастаянныя члены:

— Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка

— Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава

— Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка

— Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка

— Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вольфавіч

— Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў

— Міністр абароны Віктар Хренін

— Старшыня КДБ Іван Церцель

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі