Каардынацыйная рада — супраць выкарыстання расійскіх сілавікоў у Беларусі

27/08/2020 - 16:43

"Каардынацыйная рада лічыць недапушчальным фармаванне на тэрыторыі Расіі ці іншай дзяржавы ўзброеных груповак для выкарыстання на тэрыторыі Беларусі: гэта супярэчыць міжнароднаму праву і кансалідаванай пазіцыі беларускага грамадства", — гаворыцца ў сённяшняй заяве Каардынацыйнай рады.

27 жніўня кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін паведаміў, што па просьбе Аляксандра Лукашэнкі сфармаваў "пэўны рэзерв з супрацоўнікаў праваахоўных органаў". Гэтыя сілавікі, па словах Пуціна, не будуць ужывацца, пакуль сітуацыя не пачне выходзіць з-пад кантролю.

Каардынацыйная рада нагадала, што кіраўнік Беларусі павінен выступаць гарантам Канстытуцыі. "Раней дзеючым прэзідэнтам неаднаразова заяўлялася аб недапушчальнасці знешняга ўмяшання ў справы Беларусі", — падкрэсліваюць у КР.

У КР нагадваюць, што дапамога ў рамках АДКБ аказваецца выключны пры ўмове ўзброенага нападу. "Мы не бачым падстаў для выхаду сітуацыі ўнутры Беларусі з-пад кантролю. У Беларусі праходзяць выключна мірныя акцыі, якія падтрымліваюцца большасцю беларусаў", — гаворыцца ў заяве.

У КР падтрымліваюць пазіцыю ўсіх замежных партнёраў Беларусі, якія кажуць, што:

"Тое, што адбываецца ў Беларусі, з'яўляецца ўнутранай справай Беларусі, знешняе ўмяшанне ў любой форме недаступнае.

Уладзе варта чуць людзей і весці дыялог з прадстаўнікамі грамадства.

Усе праблемы ў Беларусі павінны вырашацца мірным шляхам, экстрэмісцкіх элементаў у Беларусі няма, і так павінна заставацца і надалей".

КР выказвае намер і надалей вырашаць крызіс выключна ў рамках канстытуцыйнага поля, у рамках закона і мірнымі сродкамі без вонкавага ўмяшання.

КР просіць усіх замежных партнёраў не выказвацца аб прадстаўленні інтарэсаў беларускага грамадства, аб аказанні дапамогі каардынацыйнай радзе і г.д.

"Каардынацыйны савет не прыме ніякай замежнай дапамогі і не будзе прама ці ўскосна прымаць удзел у яе размеркаванні. Каардынацыйны савет будзе выконваць толькі тыя функцыі, якія прадугледжаны рэгламентам. Мэта Каардынацыйнага савета — выказваць пазіцыю беларускага грамадства", — падкрэсліваецца ў заяве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі