Каардынацыйная рада: іншых беларусаў у гэтай улады не будзе

26/08/2020 - 14:30

Чальцы прэзідыуму Каардынацыйнай рады выступілі са зваротам з нагоды допытаў у Следчым камітэце. 

Крымінальную справу на Каардынацыйную раду яны разглядаюць як спробу ціску. Экс-міністр Павел Латушка падкрэсліў: "Ціск на чальцоў прэзідыуму Каардынацыйнай рады такі ж бессэнсоўны, як надзея на тое, што беларусы забудуць пра тое, што адбылося, ці даруюць тым, хто здзяйсняў злачынствы"

Марыя Калеснікава паведаміла, што пасля пачатку крымінальнай справы Каардынацыйная рада атрымала сотні заявак на ўступленне. "А пасля сённяшніх пагроз упэўненыя — атрымаем і тысячы", — адзначыла яна. 

Чальцы прэзідыуму заклікалі беларусаў уступаць у раду. Як паведамлялася напярэдадні, у "шырокае кола" КР уваходзяць каля 600 чалавек, "вузкае кола" складаюць некалькі дзясяткаў.

"Кожны беларус, які нас падтрымлівае і хоча пераменаў да лепшага, можа ўступіць у раду. Нас большасць. /.../ Іншых беларусаў у гэтай улады не будзе. І ўладзе давядзецца з гэтым лічыцца", — рэзюмаваў Латушка. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі