Ізраіль узяў пад кантроль КПП "Рафах" на мяжы з Егіптам

07/05/2024 - 17:23

Ізраільскія вайскоўцы на поўдні сектара Газа / twitter.com/idfonline

Ізраіль узяў пад кантроль КПП "Рафах" на мяжы з Егіптам, паведамляе "Бі-Бі-Сі". ЦАХАЛ сцвярджае, што мае разведданыя, якія паказваюць на тое, што гэты пункт выкарыстоўваўся "у тэрарыстычных мэтах". "Рафах" — адзіны выхад з сектара Газа ў Егіпет. Яго занялі ізраільскія танкі. 

Раней ЦАХАЛ заклікаў жыхароў усходніх кварталаў Рафаха, горада на поўдні сектара Газа, пакінуць іх. Прапаноўваліся шляхі эвакуацыі. Пазней там пачалася антытэрарыстычная аперацыя: знішчаліся выяўленыя падземныя тунэлі і тэрарысты ХАМАС.

Рафах заставаўся апошнім горадам на поўдні сектара Газа, куды не ўваходзіла за месяцы баёў ізраільская армія.

Між тым, перамовы паміж Ізраілем і ХАМАС аб спыненні агню зайшлі ў тупік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі