"Ісусу спатрэбілася 3 дні, Бабчанку хапіла аднаго": сацсеткі — аб "ўваскрашэнні"

30/05/2018 - 17:32

Расійскі журналіст Аркадзь Бабчанка, пра гібель якога ў Кіеве ў выніку замаху паведамілі ўвечары ў аўторак, удзень у сераду аказаўся жывы. СБУ на спецыяльным брыфінгу распавяла, што месяц таму стала вядома пра падрыхтоўку замаху на Бабчанку, замова на якога паступіла з Расіі. Таму было вырашана правесці спецаперацыю. Пасля інсцэніроўкі забойства быў затрыманы арганізатар (ён спрабаваў выехаць з Украіны).

Тым часам усе інтэрнэт-рэсурсы былі перапоўненыя паведамленнямі пра смерць журналіста, некралогамі, каментарыямі экспертаў. Цікавая рэакцыя калег Бабчанкі, а таксама звычайных інтэрнэт-карыстальнікаў на сенсацыйную навіну, што Аркадзь Бабчанка насамрэч жывы. Прапануем падборку па тэме.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі