Вынікі 16-га тура Вышэйшай лігі. Без трох перанесеных матчаў / "Ислочь"
2 жніўня 2026 года завяршыўся 16-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе. У Баранавічах мясцовы клуб прымаў "Іслач". Каманды на дваіх забілі сем галоў, а перамогу святкавалі госці — 3:4.
Таксама шмат галоў убачылі гледачы ў Брэсце, дзе мясцовае "Дынама" прымала "Белшыну" і разграміла яе з лікам 4:0.
Буйны лік быў зафіксаваны і ў Магілёве. Мясцовы "Дняпро" згуляў унічыю з "Нафтанам" — 3:3.
"Гомель" прайграў дома "Віцебску" — 0:1.
"Арсенал" таксама саступіў дома "Мінску" — 1:2.
Матчы паміж "МЛ Віцебск" і "Тарпеда-БелАЗ", "Нёманам" і БАТЭ, а таксама "Славіяй" і мінскім "Дынама" перанесены.
Становішча ў чэмпіянаце пасля 16-га тура:
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут