Ініцыятыва "Вулічная медыцына" аб'явіла, што спыняе дзейнасць

30/12/2021 - 10:42

Ініцыятыва "Вулічная медыцына" аб'явіла, што спыняе дзейнасць. Яе ўдзельнікі аказвалі меддапамогу бяздомным. "Мы прынялі такое рашэнне, таму што нам усё больш складана ў бягучых умовах рабіць тое, што звычайна робяць НКА і дабрачынныя ініцыятывы", пішуць яны ў Instagram.

Медыкі-энтузіясты адзначаюць, што ім цяжка весці легальную дзейнасць, шукаць на яе сродкі. А галоўнае — у цяперашніх рэаліях Беларусі немагчыма гарантаваць бяспеку валанцёраў. Яшчэ ў студзені 2021-га валанцёрак "Вулічнай медыцыны", якія дапамагалі бяздомным, асудзілі на 15 сутак арышту. З таго часу сітуацыя стала толькі горш — улады правялі "зачыстку" грамадзянскай супольнасці. Дастаецца і бяздомным. Днямі аднаго з іх прызналі палітвязнем.

"Не развітваемся і спадзяемся, што аднойчы адновім сваю працу",
— пішуць энтузіясты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі