Інфаграфіка: Колькі турыстаў з 80 краін наведала Беларусь

10/01/2017 - 11:24

Беларусь адмяніла візы для жыхароў 80 краін. Яны могуць прыехаць на тэрмін не большы за 5 дзён і толькі праз Нацыянальны аэрапорт рэйсамі не з Расіі.

Цяпер чакаецца павелічэнне турыстаў з гэтых краін (хіба толькі не з усіх. Наўрад ці нехта паляціць да нас з Вануату). Колькі турыстаў з гэтых 80 краінаў прыехала ў Беларусь у 2015 годзе? Найбольш турыстаў прадказальна было з Польшчы (3542), Латвіі (2243), Літвы (1596) і Германіі (1456). А вось з Вануату, Самоа, Сейшэлаў, Албаніі, Андоры, Барбадоса да нас ніхто не прыязджаў. Гэтым краінам мы таксама адмяняем візы. Нават з Мальты быў адзін турыст.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі