Ілан Маск менш чым за тыдзень прадаў 20 тысяч агнямётаў супраць зомбі

01/02/2018 - 19:48

Ілан Маск менш чым за тыдзень прадаў 20 тысяч агнямётаў супраць зомбі (кожны з іх каштаваў 500 долараў). Пра гэта ён напісаў у Twitter. Вядомы амерыканскі бізнесмен, заснавальнік кампаній Tesla і SpacеX, абяцае, што агнямёты гарантавана выратуюць ад магчымага “зомбі-апакаліпсіса”. У камплекце да іх прыкладаюцца бясплатныя вогнетушыцелі.

На відэа, якое Маск раней змясціў у Instargram, ён асабіста выпрабоўвае агнямёт.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі