"Хто так паўплываў на маё дзіця, што яно апынулася ў Данбасе?"

12/07/2017 - 14:30
Відэа: "Новая газета"

30 чэрвеня "Новая газета" апублікавала інтэрв'ю з маці палоннага расійскага яфрэйтара Віктара Агеева, затрыманага сілавікамі Украіны ў Луганскай вобласці. Святлана Агеева звярнулася да ўладаў Расіі і Украіны з просьбай дапамагчы ў вызваленні сына, а таксама папрасіла спецкара "Новай" запісаць яе відэапасланне Віктару, даставіць яго і, калі атрымаецца, прывезці ёй на Алтай адказ.

Адразу пасля сустрэчы спецкара Паўла Каныгіна са Святланай Агеевай рэдакцыя "Новай газеты" звярнулася ў Службу бяспекі Украіны і адміністрацыю прэзідэнта Парашэнкі. Больш за тыдзень журналісты спрабавалі атрымаць дазвол на сустрэчу Каныгіна з палонным салдатам. Спецкар "Новай" чакаў рашэння, адправіўшыся з відэалістом у Кіеў, а затым і ў Краматорск, дзе знаходзіцца штаб камандавання АТА. Але ўкраінскія сілавікі ўхіляліся ад адказу, спасылаючыся на неабходнасць правядзення з Агеевым следчых мерапрыемстваў. Тым часам у палоннага расіяніна бралі інтэрв'ю журналісты нацыянальнага ўкраінскага канала "1+1".

"Новая газета" таксама звярнулася да АБСЕ з просьбай пасадзейнічаць у правядзенні гуманітарнага візіту да палоннага Агеева.

"Я, Агеева Светлана Викторовна, мама Агеева Виктора, который находится в плену на территории Украины.

Уважаемый господин президент! Я бы хотела обратиться к Вам с просьбой о помиловании моего сына и очень бы хотела получить Ваше разрешение на свидание с ним или хотя бы на то, чтобы разрешили передать ему мое видео-письмо*.

Меня спрашивают, как же могло так произойти, что случилось непоправимое с ним, как он попал туда [на восток Украины]. Но я могу сказать одно - что в семье обсуждалась служба по контракту [в российской армии]. Я сама в неведении до сих пор, до сих пор не могу понять, как случилось, кто так повлиял на моего ребенка, что он очутился в тех местах [в Донбассе]?

Но уважаемый господин президент! Если Вы помилуете моего ребенка, то для него это будет большой жизненный урок! Я просто уверена, что он сделает правильные выводы. Я надеюсь на Ваше милосердие! И если в результате обмена какой-нибудь украинский гражданин или солдат попадет домой в семью, я буду так же счастлива однозначно, как и за своего ребенка. Господин президент, еще я хочу сказать, что  готова лично поехать в Украину и принять участие в переговорах по обмену. Надеюсь, что Вы примите участие в судьбе моего сына, и я Вам за это заранее благодарна".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі