"Хімік" з паляўнічай стрэльбай уцёк ад міліцыянтаў у Салігорску

09/08/2019 - 09:37

Салігорскі РАУС абвясціў у вышук 46-гадовага Дзмітрыя Байраша, паведамляе прэс-служба МУС.

Жыхар вёскі Вялікі Рожан Салігорскага раёна стаіць на ўліку як асоба, асуджаная да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія"). Пры праверцы 8 жніўня па месцы жыхарства ён выкарыстаў сілу супраць міліцыянта і ўцёк. 

Прыкметы мужчыны: на выгляд 45-50 гадоў, рост каля 175-180 см, мажнога целаскладу, на правым вуху мае рану.

Быў апрануты ў цёмна-зялёныя штаны з латкамі ў раёне каленаў, цёмна-зялёную куртка, сланцы.

Перамяшчаецца на ровары. Пры сабе можа мець паляўнічую гладкаствольную стрэльбу. Міліцыя адзначае, што Байраш хаваў звесткі пра тое, што мае паляўнічую зброю. 

"Просім грамадзян у кантакт з адшукваным не ўступаць, бо ён можа быць небяспечны", — падкрэсліваецца ў звароце.

Тых, хто ведае пра месцазнаходжанне мужчыны, просяць паведаміць у Салігорскі РАУС па тэлефонах 8-0174-28-22-02, 8-029-773-54-71, альбо ў бліжэйшы орган унутраных спраў па тэлефоне 102.

Дзмітрый Байраш / minobl.mvd.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі