Харвацкі абаронца Юрыца Булят развітаўся з БАТЭ

12/02/2018 - 12:05

Харвацкі абаронца Юрыца Булят развітаўся з БАТЭ. Кантракт паміж футбалістам і беларускім футбольным клубам быў спынены па пагадненні бакоў, інфармуе прэс-служба барысаўчан.

Булят выступаў за БАТЭ з ліпеня 2017 года, але правёў толькі 10 матчаў (4 з іх — у чэмпіянаце Беларусі, 3 — у Лізе Еўропы, 2 — у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, 1 — у Кубку Беларусі). Як вядома, сёлета барысаўчане ўмацаваліся двума сербскімі абаронцамі — Ніколам Васілевічам і Аляксандрам Філіпавічам.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі