Хакейнае мінскае "Дынама" пацярпела чарговае паражэнне ў чэмпіянаце КХЛ. 29 лістапада ў Яраслаўлі мінчукі саступілі мясцоваму "Лакаматыву" — 3:6 (1:2, 1:2, 1:2). Памылкі ў абароне і шматлікія выдаленні не дазволілі беларускай камандзе дасягнуць станоўчага выніку. Пры гэтым сапернік зусім не лідар канферэнцыі, знаходзіцца на мяжы патраплення ў зону плэй-оф. Шайбы ў "Дынама" закінулі Аляксандр Паўловіч, Раян Спунер і Тэму Пулкінен.
1 снежня мінскае "Дынама" згуляе ў гасцях з "Барысам".
Дынамаўцы пасля 32 матчаў набралі толькі 26 ачкоў, займаюць апошняе месца і ў Заходняй канферэнцыі, і ва ўсёй КХЛ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.