Гурт Oasis вярнуўся на сцэну пасля 16-гадовага перапынку

06/07/2025 - 09:57

Oasis у Кардыфе / Getty Images

У брытанскім Кардыфе 4 ліпеня адбыўся канцэрт легендарнага рок-гурта Oasis, заснавальнікі якога, Ліям і Ноэль Галахеры, уз’ядналіся пасля 16 гадоў маўчання.

На арэне Principality у сталіцы Уэльса канцэрт сабраў каля 74 тысяч гледачоў.

Выступ у Кардыфе вылучыўся магутнай энергетыкай, і браты Галахеры, як і чакалася, выканалі свае галоўныя хіты. Як адзначаюць журналісты BBC, на сцэне яны паводзілі сябе спакойна — без сварак, якія раней нярэдка суправаджалі іх выступы. У адзін з момантаў браты нават узяліся за рукі.

Гэта быў першы выступ у межах сусветнага тура Oasis Live '25, падчас якога гурт дасць 41 канцэрт па ўсім свеце — уключаючы ЗША, Японію, Аўстралію і Бразілію.

Oasis быў заснаваны ў Манчэстэры ў 1991 годзе братамі Галахерамі: Ноэль — гітарыст і аўтар большасці песень, Ліям — галоўны вакаліст.

Гурт распаўся ў 2009 годзе. Гэта звязваюць з канфліктам паміж братамі, сапраўдныя прычыны якога дагэтуль невядомыя.

Лиам Галлахер
Ноэль Галлахер

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі