Біньямін Нетаньягу каля фота закладнікаў
Гуманітарная паўза ў сектары Газа пачнецца 24 лістапада ў 7:00, перадае МЗС Катара. Перамір'е запланаванае на чатыры дні.
У гэты ж дзень плануецца вызваліць першую групу закладнікаў — 13 чалавек. Спіс закладнікаў, якіх плануецца вызваліць, перададзены спецслужбам Ізраіля. Агулам ХАМАС абяцае вызваліць 50 закладнікаў, Ізраіль — па тры палесцінцы за кожнага закладніка.
Частка з тых, каго плануюць вызваліць у першую чаргу, — пажылыя жанчыны і дзеці, перадае Бі-Бі-Сі са словаў прадстаўніка МЗС Катара.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут