Група ў некалькі дзясяткаў чалавек уначы спрабавала прарвацца ў Польшчу

27/12/2021 - 07:51
На польска-беларускай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna​

Група з 36 чалавек мінулай ноччу спрабавала прарвацца з тэрыторыі Беларусі ў Польшчу, паведамляе польская Памежная служба. Там таксама адзначылі, што ў бок польскіх патрулёў ляцелі камяні. Але ніхто не пацярпеў.

Інцыдэнт адбыўся ўжо пасля паўночы. Учорашні ж дзень на польска-беларускай мяжы выдаўся адносна спакойным. 26 снежня незаконна перайсці мяжу, паводле дадзеных польскіх памежнікаў, спрабавалі ўсяго 6 чалавек.

У нядзелю быў усталяваны своеасаблівы рэкорд. Шэсць парушальнікаў мяжы за суткі — гэта мінімальны паказчык за апошні час. Увосень колькасць спробаў незаконнага перасячэння мяжы ішла на сотні. У апошнія тыдні Памежная служба паведаміла пра дзясяткі чалавек, якія спрабавалі парушыць мяжу. У пятніцу, да прыкладу, іх было 69, у суботу (25 снежня) — 47.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі