Госць з Магілёўшчыны “замінаваў” аўтавакзал у Брэсце

26/10/2016 - 11:18

Надзвычайнае здарэнне адбылося на аўтавакзале Брэста ўвечары 25 кастрычніка — у мілтцыю на лінію “102” патэлефанаваў невядомы і паведаміў, штў ў будынку аўтавакзала закладзенае выбуховае прыстасаванне.

Праваахоўнікі выканалі стандартныя дзеянні і падчас праверкі эвакуявалі з будынка 20 чалавек. Бомбы не знайшлі, інфармацыя пра выбухоўку не пацвердзілася.

Пазней знайшлі “мінёра” — гэта быў жыхар вёскі Вялікае Хонава Магілёўскага раёна 1981 года нараджэння. Мужчыну затрымалі. На вінаватага ў інцыдэнце завялі крымінальную справу паводле ч.1 арт.340 КК, паведамляе прэс-служба МУС.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі