Герасіменя: "Мы штодня назіраем, як бесчалавечна абыходзяцца з нашым народам"

14/10/2020 - 20:25

Беларуская спартсменка Аляксандра Герасіменя патлумачыла, чаму вырашыла з'ехаць з Беларусі ў Літву. Яна ўзначаліла Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці, які дапамагае спартсменам, якія пацярпелі ад дзеянняў уладаў Беларусі за выказванне грамадзянскай пазіцыі.

"Кожны з нас і ўвесь свет бачаць, якія жудасныя падзеі адбываюцца на вуліцах Беларусі і за сценамі турмаў, піша Герасіменя ў Instagram. — Мы штодня назіраем, як бесчалавечна абыходзяцца з нашым народам, у тым ліку са спартсменамі, якія штодня падвяргаюцца ціску і рэпрэсіям за выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі".

Паводле яе слоў, беларусаў "пазбавілі магчымасці голасу і базавых чалавечых правоў: права на мірныя акцыі пратэсту, права на бяспеку і нават права на жыццё". Аляксандра Герасіменя заявіла, што не можа "абыякава назіраць і сядзець склаўшы рукі", таму "зрабіла вельмі важны крок". Яна заклікае былых і дзейных спартсменаў падпісаць адкрыты ліст супраць гвалту і за новыя выбары, і такім чынам "паказаць прыклад салідарнасці і падтрымкі ўсяму беларускаму народу".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі