Генштаб Украіны ўвечары 30 траўня паведамляе пра ўдалы наступ у Херсонскай вобласці. У яго выніку расійскія войскі адступілі з населенага пункту Мікалаеўка. Адзначаецца, што гэты поспех украінскіх байцоў "прывёў да панічных настрояў сярод вайскоўцаў іншых падраздзяленняў Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі".
Пра адчувальныя страты расійскіх войск на Херсоншчыне кажа і дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч.
Найбольш жорсткія баі ідуць у Севераданецку ў Луганскай вобласці, які штурмуюць расіяне, спрабуюць яго акружыць. На некалькіх напрамках, у тым ліку і на Славянскім, расійскія войскі працягваюць перагрупоўку сіл для наступу на ўкраінскія пазіцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут