«Гасцініца "Бельгія”» — вяртанне ў Мінск праз прастору і час

06/02/2019 - 11:49

Пісьменніца, аўтар нашумелага рамана “Дзень Святога Патрыка” Ганна Севярынец выдала новы твор — раман “Гасцініца «Бельгія»”. Твор прысвечаны Мінску і людзям, што ў ім жылі, у перыяд з 1925 па 1932 гады. Раман, па словах Ганны Севярынец, практычна дакументальны, з мінімумам аўтарскай фантазіі і прыдумкі.

Ці сапраўды чытач рамана “Гасцініца «Бельгія»” зможа прайсціся па брукаваных вуліцах тагачаснага Мінска? Чаго ў рамане больш — мастацкасці ці дакументалістыкі? Ці сапраўды аўтар верыць, што час можна перамагчы, а смерці няма? Каго Ганна Севярынец бачыць сярод чытачоў свайго новага рамана? За якія сродкі выдадзеная кніга?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменніца Ганна Севярынец.

У студыі Еўрарадыё пісьменніца Ганна Севярынец.

Слухаць ці запампаваць падкаст эфіру ніжэй.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі