Ганна Канапацкая заклікала дэпутатаў увесці мараторый на смяротную кару

03/05/2017 - 12:52

Дэпутат Ганна Канапацкая прапанавала Палаце прадстаўнікоў увесці мараторый на выкананне смяротных прысудаў, каб стаць "часткай Еўропы", піша ria.ru.

Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе ўжываецца смяротнае пакаранне. На сёння смяротная кара застаецца адзінай перашкодай для аднаўлення Беларусі ў Савеце Еўропы. На рэферэндуме 1996 года за захаванне смяротнай кары прагаласавалі амаль 80,5% удзельнікаў плебісцыту. І дагэтуль улады спасылаюцца на вынікі таго галасавання. 

Канапацкая, якая прадстаўляе апазіцыйную Аб'яднанаую грамадзянскую партыю, заклікала: "Дэпутаты павінны ўзяць на сябе адказнасць і праводзіць тлумачальную працу ў грамадстве, што смяротнае пакаранне не ўплывае на крымінагенную абстаноўку, і выйсці з прапановай, каб Палата прадстаўнікоў унесла прапанову аб мараторыі на смяротнае пакаранне". Заява прагучала на сустрэчы ў парламенце па пытаннях смяротнага пакарання якая прайшла 3 траўня. Дэпутат падкрэсліла, што ўвядзенне мараторыю на смротную кару мэтазгоднае, "калі мы хочам быць часткай Еўропы".
 
У адказ намеснік старшыні камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Цацоха заявіў, што ў парламенце "з'явіліся рэфарматары, гатовыя ўжо заўтра ўвесці мараторый". На яго думку, да гэтай ініцыятывы трэба падыходзіць асцярожны, бо "гэта працэс у адным кірунку і шляху назад не будзе".

На пачатку 2018 года ў Беларусі плануецца ініцыяваць правядзенне парламенцкіх слуханняў па смяротнай кары.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі