Галоўным трэнерам “Белшыны” зноў стаў Віталь Паўлаў

21/07/2016 - 13:59

Беларускі спецыяліст Віталь Паўлаў стаў галоўным трэнерам бабруйскай “Белшыны”. Ён змяніў на гэтай пасадзе Вячаслава Герашчанку, піша Прессбол.

У міжсезонне Паўлаў быў прызначаны галоўным трэнерам каманды, аднак з прыходам у клуб інвестараў на гэтую пасажу прызначылі Уладзіміра Яжурава, якога потым замяніў яго асістэнт Герашчанка.

Тым часам у асноўным складзе каманды засталося ўсяго трое гульцоў. З клуба таксама звольніўся ўвесь адміністратыўны персанал, у тым ліку трэнер брамнікаў, лекар і масажысты.

“Белшына” застаецца адзіным клубам вышэйшай лігі, на якую дакладзеныя санкцыі Беларускай федэрацыі футбола. Падчас летняга трансфернага акна каманда не мае права рэгістраваць новых гульцоў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі