Галоўны трэнер мінскага "Дынама" Гурэнка нанёс эфектны ўдар нагой

17/03/2020 - 08:45

Галоўны трэнер мінскага "Дынама" Сяргей Гурэнка нанёс эфектны ўдар нагой. Не па мячу, а ў... дзверы. Пасля паражэння ў кубкавым паядынку ад БАТЭ (2:3, першы матч — 1:2) ён "атакаваў" дзверы судзейскага пакоя ў падтрыбунным памяшканні "Барысаў-Арэны". Гэты эпізод трапіў на відэа.

Мінскае "Дынама" добра гуляла ў Барысаве. У адным эпізодзе дынамаўцы забілі гол, але суддзі яго не залічылі. Гурэнка не згодны, што быў афсайд. І ён эмацыйна выказаў сваю нязгоду суддзям.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі