Францыя прыпыніла дазвол "Белавія" на палёты над сваёй тэрыторыяй

25/05/2021 - 06:23

Францыя прыпыніла дазвол кампаніі "Белавія" на палёты над сваёй тэрыторыяй. Акрамя таго яна папрасіла свае авіякампаніі пазбягаць палётаў над Беларуссю —  "дзеля бяспекі пасажыраў". Пра гэта паведаміў у сацсетках дзяржсакратар пры Міністэрстве транспарту Францыі Жан Батыст Джэбары.

Напярэдадні саміт ЕС забараніў беларускім кампаніям рэйсы ў аэрапорты Еўрасаюза і палёты над яго тэрыторыяй. Гэтае рашэнне яшчэ павінна быць ухваленае Саветам ЕС на ўзроўні міністраў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі