Фотафакт: у Мінску дрэва ўпала адразу на тры аўтамабілі

18/03/2016 - 07:47

У Мінску дрэва ўпала адразу на тры прыпаркаваныя аўтамабілі. Здарэнне адбылося ў ноч на 18 сакавіка ў двары аднаго з дамоў па вуліцы Каржанеўскага. Прычынай падзення дрэва стаў моцны вецер, інфармуе партал tut.by.

Як паведамляла Еўрарадыё, на пятніцу ў Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Парывы ветру будуць дасягаць 18 метраў за секунду. Больш падрабязна гл. тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі