Фотафакт: Футбаліст зборнай Беларусі Мікіта Корзун у майцы з Пагоняй

14/12/2016 - 03:50

Футбаліст зборнай Беларусі і кіеўскага "Дынама" Мікіта Корзун быў заўважаны на полі ў майцы з Пагоняй і з нацыянальным арнаментам. Менавіта ў ёй ён выйшаў да фанатаў пасля нядаўняга матчу паміж дынамаўцамі і данецкім "Шахцёрам" у Кіеве на "Алімпійскім". Фота Корзуна з'явілася ў інтэрнэце.

Мікіце Корзуну 21 год. Ён — ураджэнец Мінска, выступаў за мінскае "Дынама". З 2016-га — гулец кіеўскага "Дынама". Сёлета ён упершыню згуляў за нацыянальную зборную нашай краіны.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі