Фота. Як выглядае расфарбаваны для Wargaming самалёт Belavia

29/07/2016 - 11:28

Яшчэ да афіцыйнай прэзентацыі у Нацыянальным аэрапорце фота самалёта з'явілася на сайце planespotters.net. Здымак зроблены ля ангара ў чэшскай Астраве, дзе лайнер перафарбоўвалі. Як доўга лайнер будзе насіць на сабе лагатып самай вядомай беларускай гульні, невядома. Не раскрываецца таксама, колькі распрацоўшчыкам World of Tanks каштавала такая рэклама.

Новая ліўрэя самалётаў Белавіа таксама будзе прадстаўленая неўзабаве. Ужо ў жніўні беларускі перавозчык атрымае два абсалютна новых "Боінга", расфарбаваных у новыя колеры кампаніі. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі