Фота хлопца, які прадставіць Беларусь на конкурсе Mister Supranational

25/11/2017 - 12:33

Нацыянальная школа прыгажосці апублікавала фота хлопца, які прадставіць Беларусь на конкурсе Mister Supranational. Конкурс для мужчын-мадэляў пройдзе 2 снежня ў польскай Крыніцы-Здруй. За перамогу будуць змагацца 34 прэтэндэнты.

Дзянісу Альховіку, які і прадставіць нашу краіну, 24 гады. Ён скончыў факультэт сацыяльных камунікацый БДУ, а цяпер сумяшчае працу ў рэкламе і рэстаранным бізнэсе з мадэлінгам. На подыум ён упершыню выйшаў усяго год таму. Яркая знешнасць Дзяніса звярнула на сябе ўвагу дызайнераў, фатографаў і арганізатараў конкурсу.

Конкурс прыгажосці для мужчын адрозніваецца ад жаночых конкурсаў тым, што хлопцы таксама павінны прайсці спаборніцтвы на вынослівасць, спрыт і кемлівасць. Напрыклад, яны павінны мяняць кола ў аўтамабілі з мінімумам інструментаў, або трапіць у яблычак, страляючы з пісталета.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі