Fitch змяніў прагноз па Беларусі са стабільнага на пазітыўны

31/07/2017 - 09:11

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings памяняла доўгатэрміновы суверэнны крэдытны рэйтынг Беларусі на ўзроўні "B-" са "стабільнага" на "пазітыўны", перадае БЕЛТА.

Па словах экспертаў агенцтва, гэта звязваецца з павелічэннем тэмпаў росту эканомікі краіны з 0,5% у 2017 годзе да чаканых 1,3% у 2018-м i 1,8% — у 2019-м. 

Сярод пазітыўных фактараў агенцтва называе тое, што палепшыўся доступ Беларусі да знешняга фінансавання і павялічыліся міжнародныя рэзервы. Напрыклад, золатавалютныя рэзервы выраслі на 1,6 млрд долараў ад пачатку года да 6,5 млрд долараў за кошт размяшчэння еўрабондаў, атрымання чарговага траншу крэдыту ЕФСР і куплі валюты ў рэзідэнтаў. Апрача таго, паводле Fitch, станоўчы ўплыў на эканоміку аказвае дамоўленасцб з Расіяй наконт коштаў на газ.

Fitch Ratings Inc. — амерыканская карпарацыя, якая ўваходзіць у "вялікую тройку" міжнародных рэйтынгавых агенцтваў. Акрамя яе туды ўваходзяць Standard&Poor's і Moody's. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі