Фішэр — пра ліст Макея: Мінск пакутуе праз ізаляцыю, якую стварыў Лукашэнка

22/04/2022 - 08:40

Амбасадарка ЗША Джулі Фішэр пракаментавала ліст Уладзіміра Макея заходнім краінам, у якім кіраўнік МЗС Беларусі прапануе "нармалізацыю":

"Па-першае, хачу сказаць, што ліст адправілі толькі ў пэўную колькасць сталіц. І што цікава, гэты ліст паказвае, што Мінск разумее, што ён пакутуе праз ізаляцыю, якую стварыў Лукашэнка.

Пытанне пра перамовы важнае. Фундаментальна ЗША вельмі выразна казалі пра тое, што патрэбна, каб развярнуць адносіны і спыніць санкцыі. Гэта вызваленне палітвязняў. Другі крок — асэнсаваны дыялог з беларускім народам, які прывядзе да новых выбараў пад міжнародным наглядам, спыненне падтрымкі агрэсіі ва Украіне.

Беларусь працягвае ўтрымліваць амбасаду ў Вашынгтоне, але пытанне, ці будуць тыя, хто прымае рашэнні ў Беларусі, сапраўды хацець дыялогу".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі