Фільм "Возера радасці" атрымаў прыз на Trieste Film Festival

22/01/2020 - 16:53

Фільм "Возера радасці" рэжысёра Аляксея Палуяна атрымаў прыз на Trieste Film Festival. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў сам Палуян: "Вельмі шчаслівы, паведаміць, што ВОЗЕРА РАДАСЦІ перамагло ў міжнародным конкурсе ў Trieste Film Festival!".

"Возера радасці" было знята па рамане беларускага пісьменніка Віктара Марціновіча.

Летась фільм атрымаў прыз на кінафэсце ў Невадзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі