Фільм пра беларускія пратэсты стаў лаўрэатам фэсту "Паўночнае ззянне"

01/12/2022 - 18:12
Фільм "Мара" — пераможца кінафэсту "Паўночнае ззянне"

Фільм “Мара” рэжысёркі Сашы Кулак прызнаны пераможцам беларускага конкурсу “Паўночнага ззяння”.

“Гэта ўнікальны і прыгожы фільм, у якім дакументальны аповед спалучаецца з фантазіяй, каб даследаваць вельмі актуальную і важную тэму. Гэта не толькі агучванне несправядлівасці, але і прастора для ўяўлення”, — так пракаментавала свой выбар міжнароднае журы фестывалю кіно Паўночных і Балтыйскіх краін “Паўночнае ззянне”.

Дакументальны фільм Сашы Кулак "Мара" прысвечаны падзеям 2020 года ў Беларусі. Рэжысёрка спалучае дакументальные кадры з мірных пратэстаў з пастановачнымі сцэнамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі