Стала вядома, што патрабуе дзяржабвінавачанне падсудным па "справе Белгазпрамбанка".
Як паведамлялася раней, для экс-кіраўніка банка Віктара Бабарыкі пракурор Сяргей Гіргель запатрабаваў 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама з яго хочуць спагнаць штраф у 145 тысяч рублёў (5000 базавых велічыняў).
Іншым фігурантам "справы Белгазпрамбанка" пракурор просіць прызначыць наступныя пакаранні:
Сяргею Шабану і Дзмітрыю Кузьмічу — па 6,5 года турмы;
Аляксандру Ільясюку, Сяргею Дабралёту, Кірылу Бадзею — па 5,5 года;
Аляксею Задойку — 3 гады абмежавання свабоды без накіравання ў папраўчую калонію ("хатняя хімія");
Віктару Кабяку — 3 гады турмы.
Акрамя Бабарыкі ўсе астатнія падсудныя прызналі сваю віну і пайшлі на супрацоўніцтва са следствам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут