Ежа, вільготныя сурвэткі і падгузнікі. Што камунальнікі знаходзяць у каналізацыі?

21/11/2026 - 12:34

Каналізацыя / smolevichi-24.by

Харчовыя адходы, вільготныя сурвэткі, падгузнікі і нават ануча — усё гэта камунальнікі знаходзяць у каналізацыйных трубах. Толькі за апошні месяц камунальнікі Ленінскага раёна больш за дзесяць разоў выязджалі на ліквідацыю засораў.

Пра праблему расказаў тэлеканал "Гродна Плюс". Паводле слоў камунальнікаў, часцей за ўсё трубы забіваюцца з-за таго, што жыхары змываюць ва ўнітаз тое, чаму там не месца: харчовыя адходы, вільготныя сурвэткі, падгузнікі, анучы і іншае цвёрдае бытавое смецце.

На некаторыя адрасы аварыйным брыгадам даводзіцца вяртацца ўжо праз некалькі дзён пасля прачысткі. З-за засораў адходы могуць трапляць у падвалы шматпавярховікаў і ператвараць іх у рэкі нечыстотаў.

Часам прычынай такіх аварый становіцца знос труб, але часцей — няправільнае выкарыстанне каналізацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі