Euronews: краіны ЕС абмяжуюць закупкі тытунёвых вырабаў з Беларусі

18/06/2021 - 19:11

Краіны Еўрасаюза ўвядуць санкцыі на вытворцаў беларускага тытуню, піша Euronews са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Як паведамлялася раней, краіны Еўрасаюза сёння ўзгаднілі эканамічныя санкцыі супраць беларускага рэжыму. Яны закрануць нафтахімічную і банкаўскую сферы, тэлекамунікацыі, калійную вытворчасць. Прыняцце санкцыяў запланаванае на наступны чацвер. 

Як адзначае Euronews, краіны ЕС дамовіліся забараніць экспарт у Беларусь любога камунікацыйнага абсталявання, якое можа быць выкарыстанае для шпіянажу. Таксама плануецца ўзмацніць эмбарга на пастаўкі зброі.

Навіной з'яўляецца тое, што ЕС накладзе абмежаванні на закупкі тытунёвых вырабаў з Беларусі.

Варта дадаць, што вялікая частка цыгарэт з Беларусі трапляе ў краіны ЕС у выглядзе кантрабанды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі