Еўрасаюз увядзе санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі

14/08/2020 - 17:48

Еўрапейскі саюз увядзе санкцыі супраць беларускага кіраўніцтва. Такое рашэнне было прынятае 14 жніўня ў Бруселі на пасяджэнні міністраў замежных спраў 27 краін Еўрасаюза, перадае ТАСС.

Санкцыі будуць уведзеныя супраць "афіцыйных асоб Беларусі, адказных за ўжыванне гвалту і парушэнне правоў чалавека". 

"Кансэнсус ёсць. Палітычнае рашэнне аб увядзенні санкцый дасягнута", — заявіў журналістам удзельнік адной з дэлегацыяў, якая ўдзельнічала ў пасяджэнні.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі пачаліся вулічныя акцыі. Улады жорстка разганялі іх з ужываннем вадамётаў, святлошумавых гранатаў, гумовых куляў і г.д. У асобных выпадках ужывалася табельная зброя. За чатыры дні па ўсёй краіне былі затрыманыя больш за шэсць тысяч чалавек. Сотні звярталіся па медыцынскую дапамогу, больш за 200 былі шпіталізаваныя па стане на 13 жніўня. Афіцыйна вядома пра смерць двух чалавек. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі