Новая міграцыйная стратэгія ЕС закранае выдачу візаў

30/01/2026 - 09:45

Віза, ілюстрацыйнае фота

Еўрасаюз можа прызнаць немэтазгоднай выдачу віз (у тым ліку турыстычных) грамадзянам дзяржаў, якія разглядаюцца як пагроза бяспецы ЕС. Пра гэта гаворыцца ў новай міграцыйнай стратэгіі, якую прэзентавала 29 студзеня Еўракамісія.

Гэты дакумент будзе на бліжэйшыя пяць гадоў вызначаць працу ЕС у галіне прытулку і міграцыі.

Як паведамлялася раней, у новай міграцыйнай стратэгіі Беларусь і Расія названыя варожымі дзяржавамі і пагрозай бяспецы Еўрасаюза. У дакуменце адзначаецца, што РФ і РБ спарадзілі новыя формы гібрыдных пагроз для ЕС, выкарыстоўваючы міграцыю ў палітычных мэтах.

Новая візавая стратэгія ЕС засяроджваецца на трох ключавых кірунках — узмацненне бяспекі, рост дабрабыту і канкурэнтаздольнасці, сучасныя візавыя інструменты. У прыватнасці, да 2028 года плануецца сумясціць візавыя і памежныя ІТ-сістэмы ЕС, каб адначасова правяраць некалькі баз даных праз адзіны цэнтральны пошук.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі