Еўрапейскі вяшчальны саюз не знайшоў парушэнняў у песні ALEKSEEV

23/02/2018 - 16:30

Еўрапейскі вяшчальны саюз правёў праверку трэка беларускага прадстаўніка на сёлетнім "Еўрабачанні" ALEKSEEV. Па выніках экспертызы, песня дапускаецца да выканання на конкурсе. Больш за тое, спявак можа прадставіць арыгінальны варыянт кампазіцыі, прадстаўленай напачатку студзеня. Пра гэта паведамляе тэлеканал "Беларусь 1".

У фінале беларускага адбору ALEKSEEV выконваў зменены варыянт песні. Ён прыслухаўся да рэкамендацый беларускіх арганізатараў, бо да "Forever" былі пытанні: мелодыя кампазіцыі вельмі нагадвае выпушчаную раней песню "Навсегда".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі