Еўракамісія прапанавала два варыянты абмежавання цэн на расійскі газ

06/09/2022 - 08:55

Еўракамісія прапанавала два варыянты абмежавання цэн на расійскі газ, піша Financial Times. Адзін з іх прадугледжвае падзел краін-чальцоў ЕС на "чырвоную" і "зялёную" зоны.

Адбывацца ён будзе ў залежнасці ад таго, ці пагражаюць краіне перабоі з пастаўкамі газу. Калі ў "чырвонай" зоне "кошты могуць быць абмежаваныя", то ў "зялёнай" яны будуць заставацца "досыць высокімі". Аднак арганізаваць гэта будзе складана.

Іншы варыянт — увядзенне столі коштаў на расійскі газ, якая будзе дзейнічаць на ўсёй тэрыторыі Еўрасаюза. Магчыма, створаць адзіную кампанію, якая зоймецца закупкай газу ў РФ. Але і тут прагназуюцца складанасці, у тым ліку ўзмацненне "геапалітычнай напружанасці".

Увесці столь коштаў на прыродны газ з Расіі прапанавала кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Гэтае пытанне абмяркуюць 9 верасня міністры энергетыкі краін ЕС. Масква ўжо пагражае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі