Група Måneskin, спявачка Destiny і францужанка Barbara Pravi / калаж Еўрарадыё/EBU
Фанаты "Еўрабачання" чакалі конкурсу два гады: з-за пандэміі ў 2020-м яго адмянілі, таму традыцыйных спрэчак вакол удзельнікаў і вынікаў галасавання сёлета не было. У 2021-м шоу вырашылі правесці — хай і са мноствам абмежаванняў, звязаных з каранавірусам.
Два паўфіналы "Еўрабачання" пройдуць 18 і 20 траўня, фінал — 22 траўня. Напярэдадні першага дня конкурсу Еўрарадыё распавядае, што трэба ведаць аб ім у гэтым годзе.
Евровидение 2021 скандалы
Гісторыяй з дыскваліфікацыяй Беларусі (пра яе пазней) спіс скандалаў на "Еўрабачанні-2021" не абмяжоўваецца.
Нарэшце, зусім анекдатычныя (але іх сур'ёзна абмяркоўваюць) скандалы былі звязаны з Украінай і Кіпрам. У выпадку з украінцамі з Go_A паніку паднялі эка-актывісты, незадаволеныя выкарыстаннем чырвонакніжнай птушкі курганніка ў кліпе. А з Кіпрам у ролі незадаволеных апынуліся царкоўныя арганізацыі. І гэта лёгка растлумачыць, бо песня Элены Цагрыну называецца El Diablo.
Кого букмекеры называют фаворитами Евровидения 2021 - прогноз
Рэдка такое бывае, але асноўнымі прэтэндэнтамі на перамогу ў "Еўрабачанні-2021", калі верыць букмекерам, з'яўляюцца адразу дзве краіны "вялікай пяцёркі" (краін-арганізатараў конкурсу).
На першае месца букмекеры ставяць італьянскі рок-гурт Måneskin. Вядома, іх песню Zitti e buoni ("Маўчы і не высоўвайся") складана назваць паўнавартасным рокам, але гэта ж італьянцы, зробім ім зніжку.
На другім месцы ў букмекераў ідзе францужанка Barbara Palvin з лірычнай песняй Voilà.
Мальту на "Еўрабачанні" будзе прадстаўляць каларытная Destiny з песняй Je Me Casse ("Я сыходжу"). Праўда, нягледзячы на франкамоўную назву, сама кампазіцыя на англійскай — каб усім быў зразумелы сэнс, мабыць. Яе букмекеры ставяць на трэцяе месца.
У 2020-м годзе фаварытамі называлі Ісландыю і Літву. Відаць, у тым ліку таму краіны не памянялі прадстаўнікоў, але выбралі (як і патрабуецца па правілах) новыя песні. У выніку ісландская група Daði & Gagnamagnið з кампазіцыяй 10 years ідзе на чацвёртым месцы ў букмекераў, літоўскі калектыў The Roop з песняй Discotheque — на дзявятым.
Калі гаварыць пра шанцы суседзяў Беларусі, то расіянку Маніжу букмекеры ставяць на 11 месца, украінцаў з Go_A — на восьмае, латвійку Samanta Tīna — на 31-е, а паляка Рафала — на 36.
Убачыць "Еўрабачанне" па тэлевізары беларусы сёлета не змогуць. Белтэлерадыёкампанія вырашыла не трансляваць шоу пасля дыскваліфікацыі беларускай групы "Галасы ЗМеста".
Еўрапейскі вяшчальны саюз адхіліў абедзве песні баранавіцкай групы. Прычына — палітычны падтэкст.
"Гэта складана, ведаеце, складана маніторыць песні на прадмет палітычнага падтэксту, палітычнага пасылу. Гэты [пасыл], як нам здалося, быў вельмі зразумелым, улічваючы тое, што адбываецца ў Беларусі на фоне таго, што здарылася з моманту прэзідэнцкіх выбараў у мінулым годзе", — тлумачыў генеральны дырэктар ЕВС Ноэль Куран.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут