ЕС працягнуў антырасійскія санкцыі

12/03/2018 - 10:47

Еўрасаюз працягнуў антырасійскія санкцыі. Абмежаванні будуць дзейнічаць яшчэ паўгода ў дачыненні 150 чалавек і 38 арганізацый. Для згаданых асоб знаходжанне ў “чорным спісе” азначае абмежаванні на паездкі ў краіны ЕС і замарозку актываў. У Бруселі вырашылі, што яны па-ранейшаму пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Раней антырасійскія санкцыі працягнулі ЗША.

Санкцыі ў дачыненні Расіі Еўрасаюз, ЗША і шэраг іншых краін увялі вясной 2014 года ў адказ на дзеянні Масквы ў Крыме і на Данбасе. На Захадзе ад расійскага кіраўніцтва чакаюць выканання Мінскіх пагадненняў і вяртання Украіне Крыму.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі