Экс-вядоўца праграмы “Зона X” ужо два месяцы за кратамі

17/05/2022 - 10:31

Былы вядоўца праграмы “Зона X” на Беларускім тэлебачанні Дзмітрый Лукша ўжо больш за два месяцы знаходзіцца за кратамі. Пра гэта стала вядома праваабаронцам. 

Журналіста затрымалі 11 сакавіка пасля ператрусу ў яго кватэры ў Мінску. Дзмітрый працаваў пазаштатным карэспандэнтам казахстанскага тэлеканала “Хабар 24”.  Падставай для затрымання стаў яго сюжэт на гэтым тэлеканале.

Спачатку журналісту інкрымінавалі абразу прадстаўніка ўлады. Пасля абвінавацілі яшчэ і ў арганізацыі альбо актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Яго утрымліваюць ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага.

Праваабаронцам стала вядома, што Лукшу абвінавачваюць у "арганізацыі альбо актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак" і ў "дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі