Дзяўчына скрала $1 тыс. у новага знаёмага, каб пераехаць за мяжу з хлопцам

16/10/2019 - 08:21
Фота кватэры, дзе адбыўся крадзеж / minsk.mvd.gov.by

Сталічная міліцыя затрымала 20-гадовую жыхарку Кобрына, якая скрала грошы ў новага знаёмага. Разам з сяброўкай яна пазнаёмілася ў мінскім бары з 32-гадовым хлопцам. Неўзабаве кампанія вырашыла працягнуць вечар у кватэры мужчыны. Неўзабаве адна з дзяўчат з'ехала, і пакуль хлопец праводзіў яе, кабрынчанка скрала ў яго $1,1 тыс.

Пасьля затрымання дзяўчына расказала міліцыянтам, што грошы былі ёй патрэбныя, каб пераехаць са сваім хлопцам у іншую краіну.

Цяпер матэрыялы праверкі перададзеныя ў Следчы камітэт.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі