Дзяўчат з Гродна, якія падпалілі дзяржаўны сцяг, адправілі ў калонію

20/06/2024 - 08:19

Дзяўчат трымалі ў кайданках / БЕЛТА

У Гродне вынеслі прысуд дзяўчатам, якія ў красавіку падпалілі сцяг на адным з адміністрацыйных будынкаў. Абедзвюх за "здзек з дзяржаўных сімвалаў" прысудзілі да года калоніі. Віну дзяўчыны прызналі. Раней праблем з законам у іх не было.

У матэрыялах крымінальнай справы гаварылася, што ў момант здзяйснення гэтага ўчынку яны былі ў стане алкагольнага ап'янення. Сцяг яны падпалілі проста на будынку, не зрываючы яго. Для гэтага выкарыстоўвалі швабру — абматалі яе папяровым ручніком, падпалілі і такім чынам дацягнуліся да палотнішча.

Суд над імі зладзілі на юрфаку Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Я. Купалы. Ці маюць дзяўчаты дачыненне да ВНУ (яны 2001 года нараджэння), БЕЛТА не ўдакладняе.

Судовае пасяджэнне правялі на юрфаку Гродзенскага дзяржуніверсітэта / БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі