Дзяніс Івашын стаў дзясятым беларускім журналістам, змешчаным за краты

13/03/2021 - 08:07

Гродзенскі расследавальнік Дзяніс Івашын стаў дзясятым беларускім журналістам, змешчаным за краты. Яго затрымалі дома ці побач з домам увечары 12 сакавіка. А ператрус у яго дома скончыўся каля другой гадзіны ночы — пра гэта распавяла Вольга Івашына, жонка журналіста:

"Вымалі ўсе носьбіты інфармацыі: тэлефоны, ноўтбукі, кампутары. Сім-карты, банкаўскія картки, кнігі, нататнікі, запісы, грошы ды розную драбязу, кшталту сцяжкоў, значкаў, візітак ды інш. Вельмі цікавіла ўсе, звязанае з Украінай, хоць артыкул крымінальны ў пастанове на ператрус нібы за распаўсюд асабістай інфармацыі".

Цяпер Івашын знаходзіцца ў турме №1 Гродна.

Дзяніс Івашын — журналіст-расследавальнік. Апошнім часам ён шмат пісаў пра тое, як былыя ўкраінскія "беркутаўцы" ўладкаваліся на службу ў беларускую міліцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі