Мікалай Статкевіч / Архіў
Міколу Статкевіча спрабавалі пераканаць, што на волі пра яго ўсе забыліся. Але, як піша былы палітвязень, ён ніколі ў гэта не верыў.
"Чым болей улада баіцца "свайго" народа, тым болей яна сіл і сродкаў скіроўвае на тое, каб знішчыць салідарнасць паміж людзьмі, ператварыць іх у статак запалоханых адзіночак. Але, як мы пераконваемся зараз, гэтыя намаганні апынуліся беспаспяховымі. Бо салідарнасць была закладзена ў нас на ўзроўні інстынктаў мільёны гадоў таму, калі нашы продкі яшчэ не былі нават пралюдзьмі.
Гэтак жа, як клопат пра дзяцей, напрыклад. І ніхто не ў стане гэта разбурыць. Інакш бы мы проста перасталі быць людзьмі. Сапраўднымі людзьмі...
І кожны раз так кранальна, так шчымліва ў сэрцы, калі незнаёмыя людзі (і гэта ў нашай ушчэнт "зачышчанай" краіне!) віншуюць, нават плачуць, убачыўшы нас разам. Аж да слёз на нашых вачах.
"Дзякуй вам, Людзі!", — напісаў палітык.
"Свабоду ўсім палітвязням", — скончыў свой допіс Мікола Статкевіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут